Беларуская вышыванка


Беларуская вышыванка 

Гдзе набыць сабе вышыванку?
Многія з беларусаў задумваюцца над пытаннем, дзе прибаты вышыванку?
Заўсёды верыў, што Ґуґл ведае ўсё. А вось і не. 
Задаўся я мэтай набыць сабе вышыванку (кашулю з вышыўкай). Чаго я знайшоў, дык няўцямныя пасты ў ЖЧ,адрасы крамаўпасты ў стылі Вікіпэдыісайт пра арнамэнты ды шмат непатрэбнай лухты. Ну і парнуху, куды ж безь яе язык . 

Сёньня пакатаўся па крамах. Са-а-амая простая кашуля з са-а-амай простай вышыўкай у "Скарбніцы" каштуе 150 кіларублёў (яшчэ прымальна), у "Купалінцы" 200, у "Славутых майстрах" пад 300. Асартымэнт траґічна маленькі (памераў меней за 50-ы амаль няма), значная частка вышывак - "фэнтазі", а не рэканструкцыя. 

Таму зьвяртаюся да калектыўнага розуму (да вас, то бок). Падазраю, што ў Палацы Моладзі ці дзе яшчэ можна знайсьці майстра, які зробіць вышыўку на кашулі па замове. Думаю, што ёсьць нават такія людзі, якія могуць зрабіць вышыўку з пэўнага рэґіёну (як то паўднёвая Піншчына ці ўсходняя Браншчына). Шчыра спадзяюся, што за сваю работу яны бяруць адэкватныя сумы грошай. 

Ці ведаеце такіх майстроў? Ці можаце падказаць яшчэ крамы, акрамя згаданых у першай спасылцы? А можа, гэтаму дык наогул варта прысьвяціць асобны пост? Ці пра гэта ўжо пісалі, але я проста не сябрую з пошукам?